Калядны маркет у Мінску: "Тут можна пакінуць усе грошы!"
Адчыніўся святочны калядны маркет дызайнерскіх падарункаў "SANTA FACTORY".
Арганізатары — галерэя «Ў» і часопіс 34mag.net — сабралі пад адным дахам, непасрэдна ў галерэі, аматараў мастацтва: дызайнерскія рэчы, цацкі, паштоўкі, вінілавыя цацкі і ўсемагчымы хэндмэйд прадаюцца ад сённяшняга дня ў галерэі "Ў".
Інга, адна з арганізатараў: "Мы прыемна здзіўленыя, што хоць маркет працуе з 13:00 у будні дзень, але тут ад самага адкрыцця няма дзе ўпасці яблыку!"
Адзін з наведнікаў скардзіцца прадавачцы: "Вы разумееце, што гэта вельмі небяспечнае месца? Тут жа можна пакінуць усе грошы! Я думаю, я да вас яшчэ сёння вярнуся!"
Паводле чутак, у прадаўцоў хэндмэйду ўжо зараз засталася толькі палова тавару, астатняе "змялі" за першую пару гадзін. Маркет працягвае працу да 22:00 па адрасе пр.Незалежнасці 37а.