Камітэт міністраў СЕ просіць змякчыць прысуд Канавалаву і Кавалёву
Камітэт міністраў Савета Еўропы выказаў шкадаванне ў сувязі са смяротным прысудам Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.
У заяве, якую цытуе БелаПАН, гаворыццца, што Камітэт міністраў рашуча асуджае тэракт у мінскім метро і шкадуе пра яго ахвяраў. Разам з тым, чыноўнікі шкадуюць пра смяротны прысуд і адзначаюць, што справядлівасць не можа быць дасягнутая новымі смерцямі.
Камітэт міністраў просіць беларускую ўладу ўвесці ў краіне мараторый на смяротнае пакаранне.