Кавалёў і Канавалаў атрымалі копіі сваіх прысудаў
Аднак у камісію па памілаванні прашэнні ад іх яшчэ не паступалі.
Паводле інфармацыі БелаПАН, Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў, асуджаныя Вярхоўным судом да смерці па справе пра тэракт у метро, атрымалі копіі судовага прысуду 6 снежня.
Тым часам, у камісію па памілаванні пры прэзідэнце Беларусі ніякіх дакументаў па справе Канавалава і Кавалёва пакуль не паступала. Як кажа сябра камісіі па памілаванні Яўген Смірноў, камісія наўрад ці пачне працаваць па справе Канавалава і Кавалёва да канца гэтага года.
Паводле закону прашэнне пра памілаванне павінна быць пададзена асуджаным на працягу 10 сутак пасля атрымання ім копіі прысуду. Тэрміны разгляду прашэння не агаворваюцца.