Кіраўнік БРСМ сустрэўся з кіраўніком Савета Еўропы?

Як піша "Белорусская нива", ён прыняў удзел у семінары маладых парламентароў і моладзевых лідараў, які праводзіцца пад эгідай Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Раней прадстаўнікі БРСМ удзелу ў падобных мерапрыемствах не прымалі.

Бузоўскі кажа, што ў кулуарах яму ўдалося асабіста пагутарыць з новым кіраўніком Савета Еўропы Жан-Клодам Міньёнам. Кіраўнік БРСМ спытаўся, як пасля яго абрання павінны развівацца адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Міньён, па словах Бузоўскага, выказаўся за тое, каб нашы адносіны набылі форму дыялогу.

Акрамя таго, кажа кіраўнік БРСМ, у Моладзевым сакратарыяце Савета Еўропы яму паведамілі, што Беларусь — адзін з лідэраў граматнай моладзевай палітыкі сярод краінаў СНД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі