Кіроўца Porsche, які збіў школьніка, знаёміцца з матэрыяламі справы

Нагадаем, увечары 13 лістапада 37-гадовы мінчук, дырэктар прыватнага прадпрыемства, на аўтамабілі Porsche Cayenne пад'ехаў да 23-й сталічнай школы, нягледзячы на забараняльныя знакі. Там ён наехаў на 9-гадовага школьніка, які раптоўна выбег на праезжую частку. Хлопчык атрымаў цяжкія траўмы і памёр у машыне хуткай дапамогі.

Была распачатая крымінальная справа. У пачатку снежня, пасля таго, як кіроўцу выставілі абвінавачанне, яго ўзялі пад варту. Мужчыне пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе БелаПАН.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі