Кудрын не сказаў "не" крэдыту для Беларусі
Такая пазіцыя міністра фінансаў Расіі дазваляе прэм'еру Беларусі Міхаілу Мясніковічу спадзявацца на атрыманне крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.
Беларусь перадала ў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС заяўку на крэдыт сумай да $2 млрд. Прэм'ер-міністр Мясніковіч сёння выказаў упэўненасць, што гэтая просьба будзе задаволеная.
"Я сустракаўся з Пуціным і Кудрыным. Кудрын не казаў, што Беларусь не заслугоўвае таго, каб даць рэсурсы з антыкрызіснага фонду", — цытуе Мясьніковіча БЕЛТА.