Курс долара зніжаецца другі дзень
Такія вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 15 сакавіка.
Курс долара панізіўся з 8130 да 8120 рублёў. Нагадаем, што ўчора зніжэнне было больш значным — адразу на 70 рублёў.
Расійскі рубель сёння патаннеў з 275,5 да 274,5 беларускіх. Курс еўра наадварот павялічыўся — з 10 600 да 10 610 рублёў. Учора курс гэтых валютаў зніжаўся.