Курс еўра вырас, курсы долара і расійскага рубля не змяніліся
У сераду на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс еўра вырас на 70 рублёў — да 11520. Курс долара не змяніўся і складае 8580 рублёў. Не змяніўся і курс расійскага рубля, ён па-ранейшаму складае 285 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у аўторак курс долара знізіўся на 10 рублёў, а курс еўра не змяніўся.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net