Курс еўра вырас на 70 рублёў, курс долара не змяніўся
У панядзелак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс еўра складае 11070 рублёў, курс долара застаўся ранейшы — 8530. Курс расійскага рубля вырас ад 274 да 275 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у пятніцу курс долара знізіўся на 20 рублёў, а курс еўра вырас на 10.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net