Лукашэнка: У новай Палаце прадстаўнікоў не будзе балбатуноў

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ў новай Палаце прадстаўнікоў мусіць быць захавана пераемнасць. Ён рэкамендаваў цяперашнім дэпутатам, каб яны больш актыўна працавалі з насельніцтвам, рыхтавалі яго да выбараў. Людзям трэба тлумачыць, што цяпер адбываецца "сур'ёзнае паляпшэнне" эканамічнай сітуацыі, але для выхаду на "дакрызісны" заробак спатрэбіцца год-паўтара.

Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка згадаў "пятую калону", якая можа пасля выбараў выказаць прэтэнзіі наконт складу будучага парламента. Ён паабяцаў, што ў Палаце прадстаўнікоў не будзе "балбатуноў", туды "прыйдуць людзі, якія гатовыя вырашаць нейкія пытанні".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі