Маладыя палітыкі Еўропы пікетавілі беларускае пасольства ў Берліне

Больш за 250 прадстаўнікоў з 56-ці еўрапейскіх правацэнтрысцкіх і кансерватыўных моладзевыў арганізацыяў сабраліся на чарговым кангрэсе Моладзі Еўрапейскай Народнай Партыі, паведамляе Наша Ніва.

Кангрэс Моладзі ЕНП вызначыўся яскравай акцыяй падтрымкі беларускага народу каля амбасады Беларусі ў Берліне.

Апоўдні, узяўшы дзесяткі беларускіх нацыянальных сцягоў ды надрукаваных плакатаў з лозунгамі "Свабоду Беларусі!", сем аўтобусаў з дыпламатамі, маладымі палітыкамі і парламенцёрамі з розных куткоў Еўропы скіраваліся да беларускай амбасады ў сталіцы Нямеччыны, каб выказаваць пратэст беларускім уладам.

Удзельнікі акцыі звярнуліся да ўладаў Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў, спыніць кампанію запалохвання і тэрору супраць грамадзянаў.

Прамоўцамі на акцыі былі дэпутат Парламенту Швецыі, Хрысціян Хольм, дэпутат нямецкага Бундэстагу і старшыня Звязу Моладзі Нямеччыны Філіп Місфельдэр, а таксама французскі палітык з кіруючай партыі Ніколя Саркозі, старшыня моладзі ЕНП — Лорэн Шотэтэн.

Парламентары заклікалі еўрапейскіх калегаў пачынаць пераходзіць ад словаў да справаў у візавым пытанні, што, па словах палітыкаў, ёсць вялікай заслонай для беларускага народу ад цывілізаванага свету, і ад чаго Лукашэнка атрымлілівае вялікую выгоду.

"Дадзенай акцыяй, мы хочам выказаць сваю шчырую падтрымку беларускаму народу і дэмакратычнаму руху. Мы хочам, і мы заклікаем зараз жа як ўсіх нашых еўрапейскіх сяброў, гэтаксама і ўвесь свет надаваць істотную ўвагу Беларусі ў сваіх краінах", — сказаў Крысціян Хольм.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі