Міліцыянты заявілі ў судзе аб сваёй профнепрыдатнасці?

Сёння Салаўёў накіраваў Куляшову заяву, у якой сцвярджае, што супрацоўнікі атрада спецыяльнага прызначэння не прыдатныя для выканання ўскладзеных на іх функцый.

Пра гэта яны самі сведчылі на судзе па справе аб "масавых беспарадках" з удзелам расіянаў Арцёма Брэуса ды Івана Гапонава. З іх паказанняў вынікае, што два звычайных маладых чалавекі збілі пятнаццаць міліцыянтаў!

"Калі два юнакі, абсалютна не падрыхтаваныя, звычайныя людзі, збіваюць пятнаццаць міліцыянтаў, гэта сведчыць аб поўнай дэградацыі беларускай міліцыі", — заяўляе Салаўёў. Ён патрабуе ад міністра ўнутраных справаў звольніць такіх вартавых парадку, "бо яны не здольныя выконваць свае функцыі".

Акрамя таго, палітык патрабуе правесці поўную пераатэстацыю міліцэйскіх кадраў на адпаведнасць патрабаванням прафесіі, перадае Радыё "Свабода".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі