Мінархітэктуры атрымала на электронны архіў 350 мільёнаў рублёў

Па звестках Камітэта дзяржаўнага кантролю у 2009-2011 гадах на стварэнне электроннага архіву Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва атрымала з інавацыйнага (!) фонду 350 мільёнаў рублёў. Па курсе таго часу – 117 тысяч долараў! Гэта каля 40 тысяч долараў у год і больш за тры тысячы ў месяц. Еўрарадыё даведалася шмат цікавага пра эфект ад інавацыі

“Ну, ён на самой справе яшчэ ў стадыі распрацоўкі. Распрацоўкі, пераробкі, апрабацыі. Таму асабліва гаварыць няма пра што”, -- прызнаюць у Міністэрстве архітэктуры.

І намякаюць, што афіцыйна электроннага архіву ў міністэрстве… няма!

 120418 Pilecki Arhiv.mp3

“Я нават не ведаю, што вам пра яго расказаць. Афіцыйна яго... У нас нават не электронны архіў, а дакументы, якія захоўваюцца ў электронным выглядзе. Гэта не электронныя дакументы. Вось, у нас ёсць сістэма электроннага справаводства. І дакументы з яе праз некаторы час трапляюць у электронны архіў”.

А таму што ў міністэрстве лічаць, што краіна да электронных архіваў яшчэ нават не дарасла. Затое грошы на інавацыі не лічаць.

“Разумееце, у нас яшчэ краіна не дарасла да поўнага пераходу на электронныя архівы. У нас яшчэ нават толкам і электронных дакументаў няма. Толькі дакументы, якія захоўваюцца ў электронным выглядзе. Гэта розныя рэчы”.

Як даведалася Еўрарадыё у Камітэце дзяржкантролю, матэрыялы праверкі накіраваныя ў Савет міністраў. Будзем сачыць за тым, ці ацэняць там інавацыі па асвойванні грошай.

“Я нават не ведаю, што вам пра яго расказаць. Афіцыйна яго... У нас нават не электронны архіў, а дакументы, якія захоўваюцца ў электронным выглядзе. Гэта не электронныя дакументы. Вось, у нас ёсць сістэма электроннага справаводства. І дакументы з яе праз некаторы час трапляюць у электронны архіў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі