Мінскае "Дынама" разгромленае маскоўскімі аднаклубнікамі — 2:7

Лік па перыядах — 1:0, 1:4, 0:3.

Усё пачыналася для мінчукоў даволі добра. Першы перыяд быў выйграны — адзіную шайбу закінуў Джэф Плат на 11-й хвіліне. У другім перыядзе гаспадары пляцоўкі лік зраўнялі, але праз 42 секунды Андрэй Стась з перадачы Плата забівае другую шайбу. А далей на пляцоўцы цалкам гаспадарылі маскоўскія дынамаўцы, яны забівалі і ў поўных складах, і ў большасці. Правал у другім перыядзе не дазволіў "зубрам" сабрацца ў трэцім, які таксама быў прайграны.

Наступны матч мінскае "Дынама" правядзе 22 верасня ў Навасібірску з ХК "Сібір".

Фота — korsart.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі