Мінскае “Юнацтва” прайграла шосты раз запар у МХЛ
Беларускія клубы Моладзевай хакейнай лігі завяршылі сёння свае чатырохматчавыя выязныя турнэ.
Мінскае “Юнацтва” не здолела ў паездцы набраць ніводнага ачка. На апошняй сустрэчы клуб саступіў уфімскаму “Талпару” — 3:1. Гэта ўжо шостая запар параза беларускай моладзевай каманды.
У трох папярэдніх матчах выязнога турнэ мінчане прайгралі ніжнекамскаму “Рэактару” — 1:2, тальяцінскай “Ладдзі” — 3:7 і арэнбургскім “Белым тыграм” — 1:6.
Іншы прадстаўнік Беларусі ў МХЛ, бабруйскі “Дынама-Шыннік” правёў выезд па тым самым маршруце, што і мінчукі. Аднак іх паездка была больш удалай: бабруйчане набралі 6 ачкоў з 12 магчымых. Праўда, яны завяршылі турнэ паразай па булітах у Арэнбургу, саступіўшы перамогу за 42 секунды да трэцяга перыяду, перадае БЕЛТА.