Мінская міліцыя палюе на нелегальных прадаўцоў піратэхнікі
Сталічныя праваахоўнікі напярэдадні святаў ладзяць рэйдавыя і прафілактычныя мерапрыемствы.
Іх мэтай з’яўляецца забеспячэнне грамадскага парадку і перадухіленне надзвычайных сітуацый пры правядзенні навагодніх і калядных святаў. Дзеля гэтага абследуюць памяшканні, дзе пройдуць імпрэзы.
Акрамя таго, праводзяцца рэйды, у часе якіх выяўляюць незаконных прадаўцоў піратэхнічных вырабаў. Толькі за два апошнія тыдні канфіскавана каля 150 тысяч адзінак піратэхнікі, інфармуе агенцтва “Мінск-Навіны”.