Мінскі рынак “Дынама” будзе працаваць яшчэ два месяцы

Пра гэта 1 снежня ў часе суботніка па падрыхтоўцы да пачатку рэканструкцыі стадыёна паведаміў журналістам начальнік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінгарвыканкаму Аляксей Пракаповіч.

Паводле яго словаў, у панядзелак 3 снежня шапікі з верхняй часткі рынка, якая размешчаная каля цэнтральнага ўвахода, будуць перанесеныя на ніжнюю ўсходнюю частку. Такім чынам, рынак будзе працаваць усе бліжэйшыя святы — у снежні і ў студзені. Аляксей Пракаповіч адзначыў, што рэканструкцыя будзе паэтапнай, таму ўсходняя частка будзе больш-менш вольнай. “Няхай працуюць, гандлююць, прыносяць стадыёну сродкі на яго ўтрыманне”, — прыводзіць словы чыноўніка БелаПАН.

13 лістапада прадпрымальніцкае аб’яднанне “Перспектыва” звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пакуль не закрываць рынак на стадыёне “Дынама”. У звароце адзначалася, што на сёння там працуюць 326 арандатараў. У сувязі з рэканструкцыяй стадыёну ўсе прадпрымальнікі атрымалі загад вызваліць займаныя плошчы да 1 снежня 2012 года.

У якасці альтэрнатывы Мінгарвыканкам прапанаваў арандатарам пераезд у “Ждановічы” ці на рынак у Курасоўшчыне, якія ў бліжэйшы час таксама плануецца закрыць на рэканструкцыю. Гэта робіць пераезд бессэнсоўным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі