МЗС Літвы адмаўляецца ўдзельнічаць у “круглым стале” з Лукашэнкам

Пасля сустрэчы са сваім фінскім калегам у Хельсінкі, Ажубаліс адзначыў, што за стол перамоваў з Лукашэнкам ніхто не сядзе, пакуль не будуць вызваленыя палітвязні, паведамляюць інфармагенцтвы. Раней з падобнай умовай выступіла Кэтрын Эштан, якая курыруе замежную палітыку Еўрасаюза. Нагадаю, што ў мінулы панядзелак Аляксандр Лукашэнка прапанаваў прадстаўнікам апазіцыі, ЕС і Расіі прыняць удзел у "круглым стале". Апазіцыя, як і ЕС, паставілі ўмовай для перамоваў вызваленне палітвязняў. Крэмль пакуль ніяк не адрэагаваў на прапанову беларускага прэзідэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі