На 20-я ўгодкі путча Міхаіл Гарбачоў патрапіў у лякарню
Тым не менш, 80-гадовы экс-прэзідэнт СССР знаходзіцца ў добрым настроі.
У лякарню патрапіў на ўгодкі жнівеньскага путча 1991-га 80-гадовы экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў. Тым не менш, ён у добрым настроі. Міхаіл Сяргеевіч паведаміў Еўрарадыё, што не збіраецца надоўга затрымлівацца ў бальніцы.