На дзіцячай пляцоўцы ўсталявалі гармату (фотафакт)
Супрацоўнікі аднаго з пінскіх ЖЭСаў зварылі з металалому амаль сапраўдную мартыру і ўсталявалі яе непадалёк ад дзіцячай пясочніцы.
Атрымаўся такі мілітарысцкі аб’ект малой архітэктуры. Цікава, што аўтары інсталяцыі чамусьці прымацавалі да яе шыльду з нумарам 13.