На футболцы кандыдата ў дэпутаты адцэнзуравалі надпіс (фота)
Уладзімір Няпомняшчых вельмі часта носіць футболку з надпісам "За Беларусь без Лукашэнкі". Яна ўжо стала яго "брэндам".
У гэтай футболцы жыхар Гомеля здымаўся на тэлебачанні (нягледзячы на тое, што прапаноўвалі пераапрануцца), для плакатаў, якія на інфармацыйных стэндах размясціла акруговая выбарчая камісія. Аднак якраз на плакаце словы "без Лукашэнкі" зніклі пад надпісам "Кандыдаты ў дэпутаты", застаўся толькі надпіс "За Беларусь"
"Добра, што хоць галаву не адрэзалі", — цытуе словы Уладзіміра Няпомняшчых сайт "Гомельская вясна".
Нагадаем, Няпомняшчых балатуецца па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе.
Фота — gomelspring.org