На Гомельшчыне буракі cкладуць у бомбасховішчы

Як паведаміў журналістам 27 чэрвеня старшыня Гомельскага аблвыканкаму Ўладзімір Дворнік, блізу кожнага буйнога горада ёсць бомбасховішчы. Іх пабудавалі ў савецкія часы і цяпер не выкарыстоўваюць паводле прызначэння. Але ж гэтыя памяшканні можна прыстасаваць як сховішчы гародніны.

Са словаў спадара Дворніка, у Беларусі недастаткова назапашваюць уласнай бульбы, цыбулі і буракоў, таму гэтую прадукцыю вязуць з-за мяжы. Так, у Гомельскай вобласці аб’ём вытворчасці гародніны сягае 120 тысяч тон на год. А сховішчы разлічаныя толькі на 30-35 тысяч тон. Таму і разглядаецца магчымасць выкарыстання старых бомбасховішчаў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі