На Гродзеншчыну прыбыў цягнік ХІХ стагоддзя (фотарэпартаж)
На станцыі Парэчча адбылося тэатралізаванае прадстаўленне “Прыбыццё першага цягніка з Санкт-Пецярбурга”.
Гэтак быў адзначаны 150-гадовы юбілей чыгункі ў Беларусі.
Госці пабачылі цягнік у стылі ХIХ стагоддзя. Для гэтага былі адмыслова адноўленыя 2 паравозы. Для ўдзельнікаў дзеі былі спецыяльна пашытыя гістарычныя гарнітуры.