На ўкраінскім фестывалі запатрабавалі вызвалення Дашкевіча (фота)
3 3 па 5 жніўня каля ўкраінскага горада Луцк у шосты раз прайшоў музычны фестываль "Бандэрштат".
Мерапрыемства традыцыйна было прысвечана памяці нацыянальнага героя Украіны, кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры ды ўсіх ваяроў Украінскай Паўстанцкай Арміі.
Як спецыяльны госць, на сцэну фэсту таксама выйшаў беларускі гурт Akute (раней на "Бандэрштаце" ужо выступалі "Таварыш Маўзэр", Vinsent і Terrakod). Прыехала на фестываль і некалькі дзесяткаў беларусаў, якія былі заўважныя па бел-чырвона-белых кашулях і нацыянальных сцягах. Арганізатары імпрэзы ў сваю чаргу са сцэны нагадалі аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі і запатрабавалі вызвалення лідэра “Маладога Фронту”, палітвязня Змітра Дашкевіча.
Акрамя музычнай сцэны ўдзельнікаў фестывалю чакалі сустрэчы з ветэранамі Украінскай Паўстанцкай Арміі і вядомымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі, літаратурная сцэна і шэраг лекцыяў на разнастайную тэматыку, этнічны кірмаш, начны кінасеанс украінскага кіно на паўстанцкую тэматыку, рэканструкцыя бою паміж УПА і НКВД, начныя песенныя вогнішчы.