Пачаўся судовы працэс над анархістамі
Ён ідзе ў судзе Заводскога раёна Мінску. Судзяць Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча і Максіма Веткіна.
Хлопцаў вінавацяць ў шэрагу нападаў на будынкі, падпалах і іншых злачынствах, перадае БелаПАН.
У прыватнасці, іх вінавацяць у несанкцыяванай антываеннай акцыі каля будынка Міністэрства абароны Беларусі (у 2009 годзе). Таксама яны нібыта закідвалі "кактэйлем Молатава" расійскую амбасаду ў Мінску Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна (у 2010 годзе). Анархістам таксама выставілі абвінавачанне ў нападах на іншыя будынкі — закідванне фаерамі сталічнага казіно "Шангры Ла" і будынка Федэрацыі прафсаюзаў.
Францкевіча таксама вінавацяцуь у хакерскім падломе сайта Наваполацкага гарвыканкаму.
Усім чацвярым пагражае пазбаўленне волі да 12 гадоў.