Пад Мёрамі ратавальнікі выцягнулі пенсіянерку з возера

Увечары 25 снежня ў Мёрскае раённае аддзяленне надзвычайных сітуацый паступіла паведамленне пра тое, што чалавек тоне. Ратавальнікаў выклікала жанчына, якая пачула з боку возера заклікі на дапамогу. Экіпаж супрацоўнікаў МНС знайшоў у 15 метрах ад берага ў трыснягу жанчыну.

Пенсіянерку дасталі з вады і перадалі медыкам. Цяпер яна знаходзіцца ў Дзісненскай раённай лякарні з дыягназам “агульнае пераахалоджванне” у стане сярэдняй ступені цяжкасці, паведамляе regiony.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі