Пенсіянерам адзін раз даплацяць у ліпені
Аднаразовую грашовую дапамогу атрымаюць непрацуючыя асобы, чыя пенсія ніжэй за 686 600 рублёў. Гэта двухразовы бюджэт пражытковага мінімуму.
Ім даплацяць розніцу паміж гэтай сумай ды іх пенсіяй. Але розніца не павінна быць большай за 150 тысяч рублёў, паведаміла БЕЛТА міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. Такіх пенсіянераў у Беларусі каля 880 тысяч.
Рашэнне выплаціць дадатак да пенсіі прынятае ў адпаведнасці з прэзідэнцкім указам №263. Усяго на гэтыя патрэбы дзяржава патраціць 94,4 мільярда рублёў. Указ не тычыцца пенсіянераў, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, адбываюць пакаранне ў месцах зняволення, а таксама тых, хто атрымлівае пенсіі з іншых дзяржаў.