Расія лічыць санкцыі Еўрасаюза супраць Беларусі контрпрадуктыўнымі
Пра гэта заявіў сталы прадстаўнік Расіі пры Еўрасаюзе Ўладзімір Чыжоў.
"Любыя захады, скіраваныя на ізаляцыю дзяржавы, ці то Беларусь, ці іншая краіна, контрпрадуктыўныя, і мы іх, зразумела, не падтрымліваем", — заявіў Чыжоў.
Ён адзначыў, што Расіі таксама "не ўсё падабаецца", што ў Беларусі адбываецца. Аднак, паводле яго словаў, "шлях абмежавальных захадаў — гэта не той шлях, па якім трэба ісці".
Чыжоў падкрэсліў, што рэзалюцыі Еўрапарламента ў дачыненні да Беларусі не з'яўляюцца юрыдычна абавязковымі да выканання, перадае ІА REGNUM.