Расследаванне справы Данькова падоўжылі яшчэ на 2 месяцы

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на Следчы камітэт.

Нагадаем, што ўладальніка мінскага забаўляльнага цэнтра Dankoff Club Юрыя Данькова затрымалі сёлета 4 верасня. А 7 верасня яму выставілі абвінавачванне ў выкарыстанні занятку прастытуцыяй і стварэнні ўмоваў для занятку прастытуцыяй. Данькова ўзялі пад варту і трымаюць у СІЗА №1 — вядомай "Валадарцы".

Раней Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на мастацкага кіраўніка і адміністратара "Dankoff Club". Па версіі следства, менавіта яны зладзілі ў клубе публічны дом.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі