Славуты раман Баляслава Пруса “Лялька” выйдзе на беларускай мове

Паводле Вікіпедыі, беларуская мова — дзевятнаццатая, на якой пабачыць свет раман класіка польскай літаратуры.

Днямі ў варшаўскай друкарні з'явіцца першы том. Беларускамоўная версія выбітнага твору друкуецца якраз на пачатку афіцыйна абвешчаных у Польшчы ўрачыстасцяў, звязаных са 150-мі ўгодкамі пачатку студзеньскага паўстання супраць Расійскай імперыі.

У падцэнзурным рамане пісьменнік здолеў паказаць нарастанне хвалі незалежніцкіх настрояў у пачатку 1860-х гадоў. Галоўны герой “Лялькі” — Станіслаў Вакульскі — дзеля ўдзелу ў паўстанні пакінуў навуку ў вышэйшай школе, а сам аўтар — Баляслаў Прус стаў яго ўдзельнікам у 16 гадоў, яшчэ гімназістам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі