С.Серабро: чыноўнікі хочуць паказаць, як яны перадухіляюць страйкі

Нагадаем, што Сержука Серабро сёння апыталі наконт з’яўлення на Віцебскім форуме паведамлення былога ўдзельніка прэзідэнцкай кампаніі Сяргея Рыжова, які заклікаў да бестэрміновага страйку. Сяргей Рыжоў спрабаваў балатавацца ў кандыдаты на прэзідэнты, але потым сышоў з дыстанцыі, бо, як ён тады заявіў, на яго прыхільнікаў ціснулі. Цяпер ён працягвае займацца палітыкай.

Падставай для выкліку ў пракуратуру стала тое, што навіну пра гэты заклік да страйку апублікавалі “Беларускі партызан” і Радыё Свабода, прычым спасылку яны далі менавіта на “Народныя навіны Віцебска”. Разам з тым інтэрнэт-газета і форум — гэта розныя праекты, няхай яны і знаходзяцца на адной віртуальнай пляцоўцы, патлумачыў у жывым эфіры Еўрарадыё Сяржук Серабро. Віцебскі форум прызначаны для ўдзелу ў ім самых розных людзей і ўсе яны маюць права там выказвацца.

У пракуратуры ў журналіста пацікавіліся, ці можа ён выдаліць гэты запіс на форуме. Спадар Серабро адказаў, што можа гэта зрабіць, але пры гэтым пракуратура не выставіла такое патрабаванне. Запіс Сяргея Рыжова з заклікам да страйку вісіць на форуме дагэтуль. Ёсць інфармацыя, што былога ўдзельніка прэзідэнцкай кампаніі таксама выклікалі ў пракуратуру, але пра што яго распытвалі, журналіст сказаць не можа.
 
Галоўны рэдактар “Народных навін Віцебска” лічыць, што мясцовыя чыноўнікі такім чынам дэманструюць Аляксандру Лукашэнку, як яны працуюць над перадухіленнем акцыяў пратэсту і страйкаў.

Фота:news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі