Стральба ў амерыканскай школе: загінулі 27 чалавек
Сярод іх — 18 дзяцей.
Трагедыя здарылася ў пачатковай школе амерыканскага горада Ньютаўн у штаце Канектыкут. На той момант там было каля 600 чалавек.
Як паведамляе Reuters, 24-гадовы забойца Раян Ланца быў забіты. На месцы знайшлі два пісталеты. Стала вядома, што забойца застрэліў сваю маці, якая працавала ў школе, і бацьку.
Фота — Reuters