У Брэсце праходзіць тэатральны фестываль “Непратаптаны шлях”
Адметнасць фестывалю ў тым, што ў ім бяруць удзел дзеці і маладыя людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Як паведаміла БелаПАН арт-дырэктар фестывалю Таццяна Зарэмба, гэты тэатральны форум сабраў 10 тэатраў з Украіны, Літвы, Расіі і Беларусі. У яго афішы драматычныя, музычныя, пластычныя спектаклі. Гэта казкі, сацыяльныя і філасофскія працы. “Непратаптаны шлях” дае імпульс для развіцця адмысловых тэатраў, удзел у якіх з’яўляецца адным з магутных складнікаў сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў.