У Гомелі затрымалі грамадскага актывіста Валерыя Сляпухіна

Адметна, што актывіст у момант затрымання меў пры сабе пашпарт. Валерыя Сляпухіна завезлі ў Чыгуначны РАЎС, паведамляе Радыё Свабода.

8 кастрычніка на Народным сходзе ля ДК “Віпра” спадар Сляпухін як старшыня аргкамітэту Народнага сходу жыхароў вуліцы Юбілейнай прапанаваў прагаласаваць за рэзалюцыю. І прысутныя прагаласавалі. Міліцыя памкнулася затрымаць актывіста. Аднак удзельнікі сходу абступілі Сляпухіна і правялі яго да пад’езду.

На мінулых прэзідэнцкіх выбарах Валерый Сляпухін ачольваў у горадзе перадвыбарчы штаб Уладзіміра Някляева.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі