У канцы года Мінфін прагназуе курс у 8700 рублёў за долар

Як паведамляе АФН, у панядзелак чыноўнік заявіў, што на цяперашні час заробкі бюджэтнікаў складаюць 3 млн 150 тысяч рублёў. Мяркуецца, што ў снежні заробкі ў бюджэтнай сферы складуць 3 млн 620 тысяч — 3 млн 650 тысяч рублёў. Па словах чыноўніка, гэта  ў эквіваленце складзе 415-420 долараў.

Як палічыла Еўрарадыё, гэта азначае, што ў снежні курс долара складзе 8700 рублёў. Нагадаем, што цяпер ён трымаецца каля 8400 рублёў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі