У лякарні памёр ліквідатар аварыі на "Фукусіме"
Пры гэтым прадстаўнік кампаніі TEPCO, якая кіруе станцыяй, паведаміў, што, па папярэдніх дадзеных, загінулы не быў заражаны радыяцыяй.
Японскі працоўны, заняты на ліквідацыі наступстваў аварыі на АЭС "Фукусіма-1", памёр у лякарні, паведамляе Лента.ру.
Імя памерлага не называецца. Вядома, што ён заносіў на тэрыторыю АЭС абсталяванне, з дапамогай якога на "Фукусіме" змагаюцца з уцечкамі радыёактыўнай вады. Пры гэтым прадстаўнік кампаніі TEPCO, якая кіруе станцыяй, паведаміў, што, па папярэдніх дадзеных, загінулы не быў заражаны радыяцыяй.