У Вільні долар ужо прадаюць па 8000 беларускіх рублёў

У папярэднія дні гэты абменнік быў адным з самых папулярных месцаў для беларускіх турыстаў у Літве.
Нават пасля таго, як Нацбанк Беларусі дазволіў айчынным банкам прадаваць валюту па 4000 рублёў, віленскі Citadele некаторы час прадаваў валюту ўсяго па 4300 рублёў.

Нават сёння ўдзень курс долара трымаўся на ўзроўні 7100 рублёў, але пад вечар скакнуў да 8000 рублёў.
Курс еўра тым часам дасягнуў у Вільні 11 300 рублёў, паведамляе "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі