15 снежня ў вёсцы Скокі зноў падпішуць "Брэсцкі мір"

У рэканструкцыі мірных перамоваў 1917-1918 гадоў прымуць удзел гістарычныя клубы  Беларусі, Расіі ды Украіны — краінаў, чыя гісторыя звязаная з Першай Сусветнай вайной.

У праграме мерапрыемства — рэканструкцыі эпізодаў баёў, адкрыццё выставы формы і амуніцыі таго перыяду, а таксама навукова-практычная канферэнцыя з удзелам брэсцкіх краязнаўцаў. Пра яе Еўрарадыё распавёў адзін з арганізатараў фэсту — старшыня Брэсцкага аддзялення Таварыства аховы помнікаў Аляксандр Жаркоў.

Жаркоў: "Мы закранем ў асноўным тыя падзеі, што адбываліся непасрэдна на тэрыторыі Беларусі: Заходні фронт, перамовы і Брэсцкі мір. Таксама абмяркуем асвятленне гэтых падзей у прэсе — то бок, часопісах за 1917-18 гады".

Раней месцам падпісання мірнага пагаднення лічылася крэпасць Брэст-Літоўск. Але цяпер ёсць дакументальнае пацвярджэнне, што дамова была падпісаная менавіта ў вёсцы Скокі пад Брэстам. Згадка знайшлася ў дзённіках камандуючага Усходнім германскім фронтам генерал-фельдмаршала прынца Баварскага Леапольда. Яго стаўка была перанесеная сюды ў 1916 годзе са Слоніма.

Фота — imageshack.us

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі