Урад рыхтуе адмену льготаў для абітурыентаў ВНУ
Урад накіраваў у Адміністрацыю прэзідэнта новую рэдакцыю правіл прыёму ў ВНУ.
Яна прадугледжвае адмену большасці льготаў для абітурыентаў. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на міністра адукацыі Сяргея Маскевіча.
У прыватнасці, прапануецца адмяніць паасобны конкурс для выпускнікоў сельскіх і гарадскіх школаў. Захаваць плануецца толькі ільготы для пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіядаў ды іншых спаборніцтваў.
На завочнае навучанне змогуць паступаць толькі працаўладкаваныя грамадзяне.
У мэтавікоў, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, будуць патрабаваць рэкамендацыі школьных педсаветаў.
Беларусы, якія стала жывуць за мяжой, а таксама грамадзяне Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана будуць паступаць на ўмовах, прадугледжаных для замежнікаў, — па выніках сумоўя.
Фота — 17-11.info