Віцебскім даішнікам не спадабаўся значак “Жыве Беларусь!” на машыне
Віцебскага актывіста, прадстаўніка віцебскага моладзевага руху “Вольны шлях” Аляксандра Кузняцова выклікаюць на камісію за парушэнне правілаў паркоўкі.
Супрацоўнікам ДАІ не спадабалася, што за лабавым шклом яго машыны прычэплена бел-чырвона-белая стужка і значак “Жыве Беларусь!” Параіўшыся з начальствам, прадстаўнікі ДАІ завілі, што за такое аштрафаваць не могуць, але пакараюць за іншае — за паркоўку ў “зялёнай зоне”.
Сваю машыну Аляксандр Кузняцоў звычайна пакідае ў двары дома, дзе жыве, і дагэтуль прэтэнзій да яго не было. Але ж 1 чэрвеня ён падаў у адміністрацыю Кастрычніцкага раёне Віцебска заяўку на правядзенне пікету. Мэтай пікету быў пратэст супраць абясцэньвання беларускіх грошай, падвышэння коштаў ды патрабаванне адстаўкі ўрада, які не можа вывесці Беларусь з крызіснага стану. Пасля гэтага ў ДАІ раптоўна з’явіліся прэтэнзіі да грамадскага актывіста, паведамляе “Праваабарончая хроніка”