РФ на пасяджэнні АБСЕ заявіла, што расійскіх вайскоўцаў ва Украіне няма
Пастаянны прадстаўнік РФ пры АБСЕ Андрэй Келін абверг абвінавачванні ўкраінскага боку, што расійскія вайсковыя калоны нібыта ўвайшлі на тэрыторыю Украіны.
"Ніякіх расійскіх калон няма", — перадае ria.ru словы Келіна пасля спецыяльнага пасяджэння пастаяннага савета АБСЕ. Ён назваў гэтыя калоны "міфічнымі" і заявіў, што акрамя Украіны, ніхто пра гэтыя калоны не ведае.
Нагадаем, што прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка адмяніў візіт у Турцыю і тэрмінова склікаў пасяджэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны "ў сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Данецкай вобласці". Парашэнка заявіў, што адбылося ўвядзенне расійскіх войскаў ва Украіну.
Фота — OSCE