Рух "Талібан" сцвярджае, што збіў амерыканскі самалёт у Афганістане

Рух "Талібан" сцвярджае, што збіў амерыканскі самалёт у Афганістане

Рух "Талібан" сцвярджае, што збіў амерыканскі самалёт у правінцыі Газні ў Афганістане. Усе, хто быў на борце, загінулі. А гэта, нібыта, вайскоўцы, уключна з высокапастаўленымі афіцэрамі. "Талібан" не выключае, што збіты самалёт разведкі. Ён упаў у раёне, які кантралююць баевікі.

Спачатку ў панядзелак з'явілася інфармацыя пра пасажырскі самалёт, які пацярпеў катастрофу ў Афганістане. Яна сыходзіла ад ўладаў згаданай правінцыі. Яны ўдакладнілі, што гэта самалёт замежнай кампаніі.

Па неафіцыйнай інфармацыі, у Афганістане маглі збіць Bombardier E-11A, які выкарыстоўваецца ў якасці вузла сувязі і рэтранслятара амерыканскіх Ваенна-паветраных сіл ЗША. Сапраўднасць відэа з месца падзення самалёта не пацверджана. Амерыканскі бок пакуль правярае інфармацыю, адзначае meduza.io.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі