Румас: ад падатковага манеўру ў Расіі Беларусь страціла летась каля $330 млн
Ад падатковага манеўру ў Расіі Беларусь у 2019 годзе страціла каля 330 мільёнаў долараў. Такую суму назваў прэм'ер-міністр Сяргей Румас на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.
"Для Беларусі ў 2019 годзе агульныя страты сумарна склалі каля 330 мільёнаў долараў, у тым ліку страты бюджэту — 130 мільёнаў долараў, страты нафтаперапрацоўчых заводаў — амаль 200 мільёнаў долараў", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка ўрада.
Як паведамлялася раней, з Новага года Расія спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Бакі не дамовіліся пра ўмовы паставак. 7 лютага ў Расіі пройдуць перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Напярэдадні перамоў беларускі кіраўнік сабраў нараду, прысвечаную праблемам паліўна-энергетычнага комплексу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.