Румас: Для нас актуальнае заключэнне пагаднення з ЕС

Румас: Для нас актуальнае заключэнне пагаднення з ЕС

Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас правёў сустрэчу з еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханэсам Ханам. Падчас гэтай сустрэчы абмяркоўваліся перадусім пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Бедарусі і ЕС. Як перадае прэс-служба ўраду, за 8 месяцаў гэтага года беларускі экспарт у ЕС вырас на 43% і Румас лічыць гэта добрым вынікам.

“З пачаткам рэалізацыі праектаў Еўрапейскага інвестыцыйнага банка чакаем актывізацыю інвестыцыйнага супрацоўніцтва”, — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Кіраўнік беларускага ўраду пазітыўна выказаўся пра старт 23 кастрычніка 2018 года сумесна з Еўрасаюзам праекта па рэгуляванні нелегальнай міграцыі з бюджэтам 7 млн ​​еўра.

Таксама Сяргей Румас павітаў уключэнне Беларусі ў кола краін-бенефіцыяраў праграмы Еўрасаюза па павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнага апарату. Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што Беларусь надае вялікае значэнне ўдзелу ў праграме “Усходняе партнёрства”.

“Мы перакананыя, што гэтая праграма павінна працаваць на карысць ўстойлівага эканамічнага развіцця нашага рэгіёну і служыць згладжванню раздзяляльных лініяў, якія ўзнікаюць. У наступным годзе гэтая ініцыятыва адзначае 10-годдзе. Лічу, што нам варта ўзмацніць яе здольнасць прыносіць канкрэтныя эканамічныя вынікі. У сувязі з гэтым для нас актуальным з'яўляецца пытанне заключэння пагаднення паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам”, — сказаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі