Румас: урад заклапочаны павелічэннем імпарту харчавання

Румас: урад заклапочаны павелічэннем імпарту харчавання

5 лістапада на пасяджэнні беларускага ўраду, прысвечанага вынікам працы эканомікі ў студзені-верасні, прэм'ер-міністр Сяргей Румас агучыў адну з праблем — павелічэнне імпарту харчавання. Па словах прэм'ера, урад вельмі заклапочаны дысбалансам у знешнім гандлі таварамі: прадаем свайго харчавання менш, а купляем чужога больш. Румас назваў лічбы: імпарт кандытарскіх вырабаў павялічыўся на 15% (у вартасным выражэнні), піва — на 19%, вады — на 6%, шакаладных вырабаў — на 30%.

Як інфармуе ўрадавая прэс-служба, прэм'ер-міністр папрасіў кіраўніцтва "Белдзяржхарчпраму" пракаментаваць сітуацыю і паведаміць, якім чынам яна будзе выпраўляцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі