Сацыёлагі: “Мы чакалі больш значную рэакцыю беларусаў на дэвальвацыю”
Большасць беларусаў лічыць, што да канца 2009 года адбудзецца яшчэ адна рэзкая дэвальвацыя. Гэта дадзеныя нацыянальнага апытання, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў. Паводле даследвання, дэвальвацыя беларускага рубля, якая адбылася 2 студзеня, не стала для беларусаў ударам. Але, на думку сацыёлага Аляксандра Саснова, апытаныя пакуль яшчэ не зразумелі, што адбылося.
Аляксандр Сасноў: “Чакалася больш значная рэакцыя людзей на тое, што адбылося. Мы прагназавалі, што будзе трохі болей беларусаў, якіх напалохалі гэтыя абставіны. Да яго пазней даходзіць, чым да рускага і ўкраінца. Як кажуць, пакуль певень не клюне — вось так і беларус”.
Цікава, што нягледзячы на тое, што 64,2 % апытаных лічаць, што ўлады падманвалі народ, не кажучы пра дэвальвацыю, давер да яе застаўся нязменным у 53,6 адсотка апытаных.
Большасць апытаных (51.7 %) упэўнены, што ў бліжэйшы час Беларусь чакаюць сур'ёзныя патрасенні.
Вынікі апытання можна пабачыць тут.