Сакрэтная вечарына "Тэлепорт у Галандыю"
Галандскія падарункі з рук консула Нідэрландаў у Мінску Аляксандра Вінакурава, 2 бясплатныя квіткі ў Амстэрдам, музыка ад DJ Kendoo, прысмакі і прыемная атмасфера — усе гэтыя бонусы атрымалі пераможцы конкурсу “Тэлепорт у Галандыю”, дзеля якіх Еўрарадыё зладзіла віп-вечарыну ў пакуль яшчэ сакрэтным памяшканні галерэі “Ў”. Прыемна адзначыць, што развіртуалізаваныя слухачы Еўрарадыё — у большасці сваёй маладыя і актыўныя людзі, і на 100% усе — прыемныя і адэкватныя. Менавіта такія, якіх мы ўяўляем, калі пішам свае рэпартажы. Рэспект вам, людзі:
Насця Рубанік, Максім Разанаў, Святлана Аліферка, Лявон Воўк, Таццяна Баленкова, Таццяна Шчарбетка, Яўгенія Стасеня, Аляксандр Жукаў, Андрэй Ігнатовіч, Людмiла Несцяровiч, Таццяна Наліўка, Павел Наліўка.
Ірына Кніга (сяброўка Анастасіі Рубанік): “Мне вельмі падабаецца ваша адкрытасць, маладзёжнасць, усё вельмі аптымістычна, класна і пазнавальна. Жадаю вам развівацца!”.
Наталля (сястра Максіма Разанава): “Мой брат не першы раз удзельнічаў у конкурсах Еўрарадыё, ездзіў у Літву нават, выхваляўся пасля ўвесь час. Шкада, што гэта праходзіла міма мяне. З гэтага дня я таксама пачну актыўна ўдзельнічаць у вашых конкурсах, таму што яны насамрэч цікавыя!”
Святлана Аліферка: “Я амаль не ўдзельнічаю у віктарынах ці латарэях, бо там традыцыйныя пытанні, кшталту “Чым славіцца Парыж?” А ў віктарыне “Тэлепорт у Галандыю” былі вельмі неардынарныя пытанні, і толькі дзякуючы вашым рэпартажам я даведалася і пра водную сістэму Нідэрландаў, і нават кім сталі карэспандэнты Еўрарадыё ў Амстэрдаме…”
Лявон Воўк і ягоная сяброўка Сонейка: “А зрабіце яшчэ адзін конкурс — “Тэлепорт у Гомель”, таму што мы з Гомеля і было б цікава паслухаць, што вы пра наш горад прыдумаеце”.
Таццяна Шчарбетка: “Мне мой хлопец сказаў пра гэты конкурс, мы разам удзельнічалі, але так атрымалася, што ён не выйграў, а я выйграла. Але сёння мы прыйшлі разам і падарунак падзелім”.
Яўгенія Стасеня: “Я ўжо была ў Амстэрдаме, але ад вас даведалася нашмат больш, чым сама там заўважыла. Дзякуй!”
Андрэй Ігнатовіч: “Рэчы, якія вы расказалі пра Галандыю, сапраўды не прачытаеш у інтэрнэце, не пабачыш па тэлебачанні, не пачуеш па іншым радыё. Дзякуй за эксклюзіў!”
Таццяна Наліўка: “Я падпісана на навіны, і адны з першых, якія я чытаю, гэта навіны ад Еўрарадыё, таму што вы нейтральныя, і гэта мне больш за ўсё падабаецца”.
Павел Наліўка, муж Таццяны: “Калі да маёй жонкі прыйшоў ад вас мэйл, што яна перамагла ў конкурсе, яна аж закрычала “Вау!”. Але мы доўга не верылі, што гэта праўда — шмат разводаў зараз у інтэрнэце ёсць. Але пасля, калі пабачылі свае прозвішчы на сайце, былі вельмі шчаслівыя, што такое сапраўды бывае!”
Глядзіце таксама:
Конкурс “Тэлепорт у Галандыю” на Еўрарадыё
12—30 снежня “Тэлепорт у Галандыю” у галерэі “Ў” / лекцыя+фотавыстава+кіно