Саміт NATO у 2017 годзе пройдзе ў Бруселі

Саміт NATO у 2017 годзе пройдзе ў Бруселі

Наступны саміт NATO пройдзе ў 2017 годзе ў Бруселі, заявіў журналістам генеральны сакратар альянса Енс Сталтэнберг. Выказваючыся пра саміт у Варшаве, які прайшоў 8-9 ліпеня, генсек NATO назваў яго гістарычным, бо ён праходзіць у цяжкія часы для бяспекі, калі Захад сутыкаецца з вялікімі пагрозамі.

Сталтэнберг таксама заявіў, што рашэнне наконт пашырэння марской прысутнасці альянсу ў Чарнаморскім рэгіёне будзе прынятае ўвосень. Аднак ён лічыць, што цяперашнія пагрозы не варта перабольшваць: непасрэднай ваеннай пагрозы цяпер няма.

Пры гэтым генсек адзначае, што цяпер даводзіцца мець справу з “больш рашучай Расіяй”, якая істотна павялічыла свой ваенны патэнцыял.

На саміце NATO кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў дамовіліся накіраваць інструктараў для падрыхтоўкі ваенных у Ірак. Цяпер альянс працуе над стварэннем разведвальнага цэнтра ў Тунісе для падтрымкі мясцовых спецслужбаў. Апроч таго, на саміце была прынятая Варшаўская дэкларацыя па трансатлантычнай бяспецы, перадаюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі