Савет бяспекі ААН аднагалосна прыняў рэзалюцыю па збітым Боінгу

Савет бяспекі ААН запатрабаваў ад Расіі паўплываць на баевікоў, каб тыя далі поўны доступ міжнародным экспертам да месца крушэння авіялайнера ў Данецкай вобласьці.

Дакумент быў прыняты аднагалосна — "за" прагаласавалі ўсе 15 сяброў Савета бяспекі, у тым ліку прадстаўнік Расіі, перадае Радыё "Свабода".

У рэзалюцыі Савета бяспекі таксама ёсць патрабаванне правесці незалежнае расследаванне катастрофы, выявіць замоўцаў і выканаўцаў тэракту і прыцягнуць іх да адказнасці.

Акрамя таго, прадстаўнікі Савета бяспекі запатрабавалі "паважлівага стаўлення" да парэштак ахвяраў авіякатастрофы.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі