Савет бяспекі кантралюе будаўніцтва ў гістарычным цэнтры Мінска
Савет бяспекі Беларусі ўзяў пад кантроль пытанні адпаведнасці заканадаўству будаўніцтва новых аб'ектаў на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння "Гістарычны цэнтр Мінска", узнятыя ў лісце старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка дзяржаўнага сакратара Саўбеза Аляксея Ялфімава.
У лісце ў Савет бяспекі Астаповіч запатрабаваў правядзення комплекснай кантрольнай праверкі, бо чатыры гады "хаатычнага будаўніцтва" новых аб'ектаў прывялі да знішчэння помнікаў, якія перажылі ўсе ранейшыя войны і акупацыі, а таксама да таго, што па сваім выглядзе "летапісная Няміга нічым не адрозніваецца ад вуліцы Кульман або праспекта Ракасоўскага".
У сваім адказе намеснік дзяржаўнага сакратара Саўбеза Аляксей Ялфімаў выказаў удзячнасць Антону Астаповічу за клопат і намаганні ў справе захавання гістарычнай спадчыны краіны, а таксама паведаміў, што пазіцыя старшыні таварыства даведзена да Савета міністраў і Генеральнай пракуратуры.
БелаПАН